Беларусь не можа эвакуяваць беларусаў з Ізраіля праз санкцыі — МЗС

Па беларусаў у Ізраіль мусіў паляцець самалёт "Белавія"

Па беларусаў у Ізраіль мусіў паляцець самалёт "Белавія"

Беларусь пакуль не можа эвакуяваць грамадзян краіны з Ізраіля, хоць спроба арганізаваць гуманітарны рэйс рабілася, піша Sputnik са спасылкай на міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка.

Мінск атрымаў дазвол на гуманітарны рэйс авіякампаніі "Белавія" ад уладаў Ізраіля. Аднак "на сённяшні дзень застаецца адна перашкода — гэта санкцыі ЗША ў дачыненні да нашага нацыянальнага авіяперавозчыка", — патлумачыў Алейнік. Ён назваў сітуацыю з беларускімі грамадзянамі ў зоне канфлікту "даволі няпростай" і дадаў, што міністэрства займаецца гэтым пытаннем.

Нагадаем, што канфлікт на Блізкім Усходзе абвастрыўся 7 кастрычніка. На гэты момант вядома пра чатырох выхадцаў з Беларусі, якія загінулі падчас гэтага канфлікту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі