Беларус Ігнацік прайграў у першым матчы Кубка Дэвіса італьянцу Старачэ

У італьянскім Кастэланета Марына пачаўся матч 1-й Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса паміж тэнісістамі Беларусі і Італіі, паведамляе БЕЛТА. У стартавым паядынку беларус Уладзімір Ігнацік (178-ы нумар сусветнага рэйтынгу) не змог аказаць належнага супраціву італьянцу Паціта Старачэ (67) - 4:6, 1:6, 2:6. У другой гульні сённяшняга дня беларус Аляксандр Буры (788-ы) сустракаецца з лідэрам італьянскай лютвы Фабіё Фаньіні (55-ы).

6 сакавіка адбудзецца парная сустрэча, на якую капітан беларускай каманды Ўладзімір Ваўчкоў заявіў ветэрана Максіма Мірнага і Ўладзіміра Ігнаціка. Іх сапернікамі будуць Сімоне Балелі і Філіпа Валандры.

У заключны дзень спаборніцтваў 7 сакавіка адбудуцца яшчэ два адзінкавыя паядынкі: Ігнацік - Фаньіні і Буры - Старачэ. Паводле рэгламенту турніру капітаны камандаў могуць зрабіць замены.

У выпадку перамогі над італьянцамі беларусы ў траўні згуляюць з тэнісістамі Галандыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі