Беларусь і Расія могуць падпісаць узаемнае прызнанне візаў ужо ў снежні

Беларусь і Расія могуць падпісаць узаемнае прызнанне візаў ужо ў снежні

Беларусь і Расія ўжо ў снежні 2018 года на саюзным Саўміне могуць падпісаць пагадненне пра ўзаемнае прызнанне візаў. Пра гэта міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў журналістам у Мінску 21 лістапада, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, апошні раўнд у гэтых перамовах адбыўся літаральна некалькі дзён таму. "Чарговай вяхой для выхаду на канчатковыя дамоўленасці будзе канец лістапада — пачатак снежня, калі эксперты павінныя ў чарговы раз ужо ў рамках сумеснай рабочай групы па пытаннях міграцыі правесці агляд астатніх пытанняў. Там засталіся тэхнічныя пытанні", — удакладніў расійскі міністр. На яго думку, падпісанне дакумента можа адбыцца 13 снежня. 

Журналісты спыталіся ў Лаўрова, ці спатрэбіцца пасля падпісання пагаднення весці гаворку пра якія-небудзь пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. На гэта ён заявіў, што не ведае пра пункты пропуску ў гэтым кантэксце. Па яго словах, пагадненне павінна зняць усе пытанні з абодвух бакоў.

Пасля таго як Беларусь увяла бязвізавы рэжым для грамадзянаў больш як 80 дзяржаваў свету, Расія пачала больш пільна кантраляваць мяжу з нашай краінай. Расіяне не дазваляюць перасякаць мяжу на аўтатранспарце грамадзянам трэціх краін — толькі Беларусі і Расіі. 14 лістапада губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі на сустрэчы з расійскім прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым прапанаваў стварыць міжнародны пункт пропуску замежных грамадзян на мяжы з Беларуссю. 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 21.11:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі