Беларусь атрымае яшчэ $700 млн крэдыту МВФ на наступным тыдні

Беларусь атрымае апошні транш крэдыту МВФ у рамках праграмы "стэнд-бай". Прыкладна $700 млн паступяць у нашу краіну на наступным тыдні. Як інфармуе БЕЛТА, Савет дырэктараў МВФ 26 сакавіка завяршыў апошні, чацвёрты, агляд праграмы "стэнд-бай" у Беларусі. Па яго выніках і прынялі станоўчае рашэнне.

На думку прадстаўнікоў МВФ, беларускія ўлады сталі больш гнутка выкарыстоўваць валютны рэжым, і бліжэйшым часам у гэтай сфер не плануецца ніякіх "моцных" мер кшталту дэвальвацыі.

У траўні чакаецца чарговая місія экспертаў фонду. Падчас яе будзе абмяркоўвацца працяг фінансавання з боку МВФ сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у краіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі