Беларусь апублікавала перамовы пілотаў Ryanair з дыспетчарам

Беларусь апублікавала перамовы пілотаў Ryanair з дыспетчарам

Дэпартамент па авіяцыт апублікаваў раздрукоўку перамоваў паміж пілотамі самалёта Ryanair і беларускімі авіядыспетчарамі. З іх вынікае, што пасадзіць самалёт у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" настойліва рэкамендаваў беларускі бок. Больш за тое: пілотам абвясцілі, быццам паведамленні пра бомбу на борце прыйшлі ў службы некалькіх міжнародных аэрапортаў.

Дыспетчар: У мэтах бяспекі мы рэкамендуем вам прызямліцца ў UMMS (маецца на ўвазе аэрапорт Мінска. — Еўрарадыё).

Пілот: Добра... гэта... зразумела... дайце нам новы курс, Калі ласка.

Пілот: Паведамленне пра бомбу... Само паведамленне адкуль прыйшло? Адкуль у вас інфармацыя пра гэта?

Дыспетчар: Служба бяспекі аэрапорта паведаміла, што атрымала электронны ліст.

Пілот: Вас зразумеў, служба бяспекі аэрапорта Вільні ці з Грэцыі?

Дыспетчар: Гэты ліст быў накіраваны ў некалькі аэрапортаў.

Пілот: Вас зразумеў.

/…/

Пілот: Зноў жа, гэтая рэкамендацыя аб перанакіраванні ў Мінск адкуль узялася? Ад каго яна прыйшла? Ад кампаніі? Яна зыходзіла ад кіраўніцтва аэрапорта вылету або аэрапорта прыбыцця?

Дыспетчар: Гэта нашы рэкамендацыі.

Раней беларускі бок сцвярджаў, быццам прыняць самалёт у Мінску прасілі Афіны і Вільня. Таксама звяртае ўвагу, што дыспетчар пераконвае пілотаў, быццам лісты з пагрозамі атрымалі "некалькі аэрапортаў". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі