БАТЭ выйграў у "Партызані" і выйшаў у наступны раўнд адбору Лігі чэмпіёнаў

БАТЭ — "Партызані" / fcbate.by
БАТЭ — "Партызані" / fcbate.by

БАТЭ выйграў у албанскага "Партызані" (2:0) і прайшоў далей у адборы футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ першага раўнда прайшоў на нейтральным полі ў Венгрыі. Першы гол на 73-й хвіліне забіў Уладзіслаў Малькевіч, а на 112-й (суддзя дадаў так шмат хвілін да асноўнага часу) пераможную кропку паставіў Аляксандр Шасцюк, які выйшаў на замену. У Албаніі была нічыя 1:1.

У наступным раўндзе БАТЭ згуляе з "Арысам" з Кіпра, які трэніруе беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі. Матчы прызначаны на 26 ліпеня і 1 жніўня. За "Арыс" выступае былы гулец БАТЭ Арцём Шуманскі.

БАТЭ выйграў у "Партызані" і выйшаў у наступны раўнд адбору Лігі чэмпіёнаў
t.me/fcbatebarysau

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі