БАТЭ разграміў "Партызан" з рэкордным для сёлетняга чэмпіянату лікам

Матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў сераду. Барысаўскі БАТЭ пасля перамогі над сталічным "Партызанам" з лікам 6:0 захаваў адзінаасобнае лідэрства, у каманды Віктара Ганчарэнкі 14 ачкоў.  На другое месца з 12 ачкамі выйшаў дэбютант вышэйшай лігі бабруйская "Белшына", якая выйграла ў "Мінска" — 1:0. На трэцім месцы з 11 ачкамі засталося мінскае "Дынама", якое згуляла ўнічыю 1:1 з "Віцебскам".

У астатніх матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Тарпеда" (Жодзіна) — "Нёман" (Гродна) — 2:0, "Дынама" (Брэст) — "Нафтан" — 0:0, "Шахцёр" (Салігорск) — "Днепр" (Магілёў) — 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі