БАТЭ адарваўся ад мінскага “Дынама” на пяць ачкоў

У нядзелю прайшлі астатнія тры матчы гэтага кола. БАТЭ гуляў у гасцях з магілёўскім “Дняпром”. Хоць магілеўчане знаходзяцца ў ніжняй палове турнірнай табліцы, для лідара гэты матч атрымаўся нялёгкім. Лік быў адкрыты толькі на 79-й хвіліне, дзякуючы Сяргею Крыўцу. Зрэшты, гаспадары не паспелі зраўняць лік. Вынік сустрэчы “Дняпро” — БАТЭ — 0:1.


А вось “Шахцёр”, які прэтэндуе на высокія месцы ў турнірнай табліцы, прайграў у сябе дома аўтсайдэру “Белшыне” — 1:2. Бабруйчане цяпер крыху палепшылі сваё турнірнае становішча.



“Нёман” сёння згуляў з брэсцкім “Дынама” і разышоўся мірам — 1:1.



Нагадаем вынікі матчаў, якія прайшлі ўчора, 31 траўня: “Тарпеда-БелАЗ” — “Дынама” (Мінск) — 1:0, “Мінск” — “Гомель” — 1:2, “Нафтан” — “Слуцк” — 1:0.



Па выніках 10 тураў першае месца займае БАТЭ (25 ачкоў), за ім ідзе мінскае “Дынама” — 20 ачкоў, на трэцім месцы “Нафтан” — 19 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі