Барысаглебская царква ў Навагрудку застанецца ў гатычным стылі

Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет у пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры выказаўся супраць змянення аблічча Барысаглебскай царквы ў Навагрудку. Такім чынам, помнік гатычнай архітэктуры XVI—XIX стагоддзяў застанецца ў сваім аўтэнтычным выглядзе, паведамляе БелаПАН. Царква зараз знаходзіцца ў стане рэканструкцыі. Раней меркавалася, што замест шатровых перакрыццяў на вежах з’явяцца купалы-цыбуліны. Таксама планавалі надаць будынку неўласцівыя яму архітэктурныя элементы, кшталту “какошнікаў”. Гэта значна змяняла аблічча помніка і выклікала пратэсты ў грамадскасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі