Бaрат усё ж будзе ўручаць Оскары

Брытанскаму коміку Сашы Барону Коэну, вядомаму па ролях казахскага тэлежурналіста Барата і рэпарцёра-гамасэксуаліста Бруна, дазволілі прысутнічаць на цырымоніі ўручэння Оскараў. У якім вобразе акцёр з'явіцца на мерапрыемстве пакуль не вядома. Коэн будзе прадстаўляць лаўрэатаў у адной з катэгорый.

У якой катэгорыі ён уручыць прыз і якое амплуа пры гэтым абярэ, пакуль невядома, паведамляе выданне The Hollywood Reporter.

Варта адзначыць, што раней прадзюсеры оскараўскай цырымоніі планавалі даручыць Коэну, вядомаму сваімі скандальнымі паводзінамі, вядзенне ўсёй цырымоніі, аднак кіраўніцтва Кінаакадэміі наклала вета на гэту ідэю, палічыўшы яе занадта радыкальнай.

Апроч, Коэна ўручаць узнагароды будуць і іншыя вядомыя камедыянты. Нагадаем, што 82-я цырымонія ўручэння кінапрэмій Оскар адбудзецца 7 сакавіка 2010 года ў тэатры Кодак. Вядучымі цырымоніі стануць акцёры Алек Болдуін і Стыў Марцін.

Фота: lastfm.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі