Балгарыя збіраецца прадаць прэзідэнцкі Ту-154

Балгарыя прыпыніла эксплуатацыю самалёта Ту-154, на якім лятаў прэзідэнт Георгі Пірванаў. Гэта адбылося пасля авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.  Як адзначае ТСН.ua, палёты на ўсіх самалётах гэтага тыпу адмененыя, пакуль не стануць вядомыя дакладныя прычыны аварыі польскага самалёта.

Таксама прадстаўнік міністэрства транспарту Балгарыі дадаў, што краіна разважае пра тое, каб прадаць прэзідэнцкі Ту-154.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі