Баксёра Валуева, саперніка Ляховіча, на 1,5 года могуць адправіць у калонію

Справу экс-чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкой вазе Мікалая Валуева разглядае суд аднаго з раёнаў Санкт-Пецярбурга. Яго абвінавачваюць у збіцці ахоўніка спорткомплекса “Спартак”.

Учора на судовым паседжанні бок 63-гадовага пацярпелага, Юрыя Сяргеева, запатрабаваў прызнаць спартоўца вінаватым і прыгаварыць яго да 1,5 года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама ён хоча спагнаць з Валуева адзін мільён рублёў за маральныя страты.

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся ў студзені 2006 года. Ахоўнік папрасіў жонку баксёра пераставіць свой аўтамабіль са службовай стаянкі спорткомплекса. У адказ мужчына атрымаў “каля 30 удараў”, якія яму нанёс Мікалай Валуеў. Сам Валуеў кажа, што не біў ахоўніка, а толькі яго “страсянуў”.

Экс-чэмпіён свету ў судзе не прысутнічае. Ён знаходзіцца за мяжой, дзе рыхтуецца да бою з беларусам Сяргеям Ляховічам, паведамляе “Тэлеграф”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі