Бабруйскага апазіцыянера вызвалілі ў зале суда

Суддзя Натальля Чарапуха вярнула справу Алеся Чыгіра на дапрацоўку. Прычынай сталі няправільна аформленые дакументы і істотныя неадпаведнасці ў паказаннях міліцыянтаў. Алесь Чыгір заявіў суддзі, што катэгарычна не згодны з абвінавачаннем у хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі і што ніякіх пратаколаў аб правапарушэнні не падпісваў.

Актывіст Руху “За Свабоду” адразу пасля вызвалення адправіўся ў судмедэкспертызу, каб зняць пабоі, нанесеныя яму ў аддзяленні міліцыі. Бабруйскі апазіцыянер збіраецца скардзіцца на неправамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру і ў аддзел унутранных расследаванняў УУС.

Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі