Азаранка згуляе ў фінале тэніснага турніру ў Празе

Вікторыя Азаранка (26-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Празе з прызавым фондам 145 тыс. долараў.


3 траўня "пасеяная" пад трэцім нумарам спартоўка выйграла ў сёмай ракеткі спаборніцтваў Клары Закапалавой з Чэхіі (53) — 6:3, 6:2.
У вырашальным матчы В.Азаранка сустрэнецца з 13-м нумарам сусветнага рэйтынгу Верай Званаровай. Прадстаўніца Расіі "пасеяная" на турніры пад першым нумарам. Раней суперніцы сустракаліся двойчы (у 2007 г.). Абодва разы выйгравала Званарова.
На рахунку В.Азаранкі - тры выхады ў фінал турніраў СТА і пакуль ніводнай перамогі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі