Азаранка атрымала траўму і знялася са спаборніцтваў у Рыме
18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (19-е месца ў рэйтынгу) ў другім запар турніры вымушаная зняцца з-за траўмы. У Рыме на спаборніцтвах з прызавым фондам 1,34 млн долараў гэта
адбылося 15 траўня ў матчы 3-га круга супраць балгаркі Цвятаны
Піронкавай. Першы сэт беларуска прайграла з лікам 2:6, а ў другім -
адмовілася ад барацьбы пры ліку 0:1.
БелаПАН
БелаПАН