Аўтазакі, ваенная тэхніка, агароджы і АМАП: сілавікі рыхтуюцца да маршу апазіцыі

Аўтазакі, ваенная тэхніка, агароджы і АМАП: сілавікі рыхтуюцца да маршу апазіцыі

Сілавікі рыхтуюць цэнтр горада да апазіцыйнага марша, на які сёння збіраюцца выйсці неабыякавыя беларусы, а таксама рабочыя буйных мінскіх прадпрыемстваў. Як перадаюць карэспандэнты Еўрарадыё, а таксама відавочцы, у горад сцягваецца спецтранспарт — аўтазакі і аўтобусы з АМАПам, абгароджаныя ўваходы ў Палац Рэспублікі і Палац прафсаюзаў, у Аляксандраўскім скверы ля Адміністрацыі прэзідэнта дзяжурыць АМАП у бронекамізэльках. На вуліцы Савецкай — безліч вайсковай тэхнікі. Гэта за два крокі ад плошчы Незалежнасці, дзе сёння плануюць сустрэцца мітынгоўцы.

На ўездах у Мінск і на выездах з іншых гарадоў у бок Мінска ДАІ сёння ладзіць аперацыю "Фільтр". Пасты заўважаныя на выездзе з Брэста, Баранавічаў і на ўездзе ў Мінск з боку Маладзечна. Відавочцы кажуць, што вялікіх зграмаджэнняў аўто няма: інспектары правяраюць дакументы кіроўцаў і хутка ўсіх адпускаюць.

Еўрарадыё будзе сачыць за сітуацыяй. Паколькі наш сайт eurоradio.fm заблакаваны па рашэнні Мінінфармацыі, нас можна чытаць на euroradio.by. А на euroradio.fm можна зайсці праз VPN. Таксама сачыце за апошнімі навінамі ў нашым тэлеграм-канале.

Аўтазакі, ваенная тэхніка, агароджы і АМАП: сілавікі рыхтуюцца да маршу апазіцыі
Аўтазакі, ваенная тэхніка, агароджы і АМАП: сілавікі рыхтуюцца да маршу апазіцыі
Аўтазакі, ваенная тэхніка, агароджы і АМАП: сілавікі рыхтуюцца да маршу апазіцыі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі