Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі

Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская

Аляксандр Шаленберг і Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya/

Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі. Пра гэта падчас сустрэчы ў Вене з кіраўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святланай Ціханоўскай заявіў міністр замежных спраў Аўстрыі Аляксандр Шаленберг.

Прэс-служба Ціханоўскай паведамляе, што "бакі дамовіліся аб распрацоўцы інструкцыі па легалізацыі для беларусаў Аўстрыі". Застаецца праблема з аўстрыйскім пашпартам замежніка. Для таго, каб атрымаць такі дакумент, па аўстрыйскім заканадаўстве неабходна адмовіцца ад беларускага грамадзянства.

Падчас сустрэчы з Аляксандрам Шаленбергам Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Яна заклікала міністра не прызнаваць парламенцкія "выбары" ў РБ і прызначыць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмсіламі.

Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі
t.me/tsikhanouskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі