А.Саннікаў: у мяне яшчэ болей сумневаў, што гэта самазабойства

У Мінскай абласной пракуратуры 5 верасня апыталі лідэра “Еўрапейкай Беларусі” Андрэя Саннікава. Яго выклікалі па справе заснавальніка сайту Хартыі’97 Алега Бябеніна, якога знайшлі мёртвым у сябе на лецішчы. Загінулы быў чальцом каманды Саннікава, які рыхтуецца да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбараў. Паводле словаў Андрэя Саннікава, яго апытваў старэйшы следчы па найважнейшых справах Аляксандр Азарэвіч. Ён пытаўся, якім чалавекам быў Бябенін, ці не было нічога дзіўнага ў яго паводзінах, ці не пагражалі нябожчыку. Былі таксама пытанні наконт сайту Хартыі’97.

Пасля гэтай размовы Андрэй Саннікаў заяўляе, што ў яго з’явілася яшчэ болей сумневаў у версіі пра самазабойства. Пра дакладную дату смерці журналіста можна будзе казаць толькі пасля поўнай экспертызы, якая займае месяц, патлумачылі яму ў пракуратуры. Таму палітык яшчэ болей не давярае праваахоўным органам, якое паспяшалася вылучыць версію пра суіцыд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі