Арганізатары "Сацыяльнага маршу" пагадзіліся з рашэннем уладаў

Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне аргкамітэта "Сацыяльнага маршу". Заяўнікі акцыі абмеркавалі адказ уладаў. Нагадаем, учора Мінгарвыканкам дазволіў правесці шэсце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор і мітынг у парку Дружбы народаў. Апазіцыянеры ж прасілі дазволіць шэсце ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі.
У выніку, аргкамітэт прыняў рашэнне пагадзіцца з Мінгарвыканкамам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Валеры Ухналёў.

“Мы будзем выконваць той фармат, які нам прапанаваў Мінгарвыканкам. За гэты час, які застаўся да 4 лістапада, мы будзем запрашаць людзей прыйсці да будынка Акадэміі навук, дзе і пачнецца "Сацыяльны марш”.

Разам з тым, ён адзначыў, што аргкамітэт не будзе перашкаджаць жадаючым сабрацца на Кастрычніцкай плошчы.

Нехта з заяўнікаў маршу збярэ там людзей, пасля чаго па тратуарах калона пройдзе да Акадэміі навук. Ухналёў выказаў спадзяванне, што перашкодаў з боку ўладаў не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі