Арганізатараў "Кіно ў пераходзе" асудзілі на некалькі сутак
Працэс на арганізатарамі кінапраглядаў у пераходзе адбыўся 19 верасня ў Маскоўскім судзе Мінска.
Настасся Доль і Зміцер Латушкін былі асуджаныя нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла дзяўчыне 6 сутак арышту, а хлопцу — 5, піша nn.by.
Напярэдадні міліцыя затрымала каля 30 ўдзельнікаў мерапрыемства ў пераходзе каля журфака БДУ. Яны сабраліся на прагляд дакументальнага фільма пра вулічнага мастака Бэнксі. Пазней усіх акрамя арганізатараў адпусцілі.
Фота з сацыяльных сетак