Апытанне ІАЦ: 43,5% беларусаў гаварат на трасянке, і толькі 3% — на беларускай

Фото: natatnik.by
Фото: natatnik.by

43,5% апытаных беларусаў назвалі трасянку штодзённай мовай зносін. Яны размаўляюць на ёй у крамах, транспарце, на працы, з сябрамі і ў сям'і. Апытанні праводзіў у 2017-2018 гадах Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Атрыманыя лічбы прыводзяцца ў зборніку матэрыялаў сацдаследаванняў "Рэспубліка Беларусь у люстэрку сацыялогіі".

Для параўнання: падчас апытання 2008 года "трасянку" назвалі мовай зносін у паўсядзённым жыцці 48% беларусаў. За дзесяць гадоў яна страціла 4,5% "носьбітаў".

Па дадзеных апошняга апытання ІАЦ, у паўсядзённым жыцці беларусаў руская мова займае лідуючыя пазіцыі — яе выкарыстоўваюць у залежнасці ад сітуацыі ад 49 да 78% грамадзян.

Пры гэтым беларускай мовай у паўсядзённым жыцці грамадзяне Беларусі карыстаюцца вельмі рэдка — у сярэднім, усяго 3% рэспандэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі