Андрэй Курэйчык стаў пустэльнікам і назаўсёды з’ехаў у вёску

Беларускі драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык з жонкай і трохмесячным сынам пераехаў жыць у вёску, якая знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Мінску. Як паведаміла прэс-сакратар драматурга Аляксандра Барысава, рашэнне пакінуць сталіцу стала поўнай нечаканасцю для ўсіх сваякоў і сяброў драматурга.

Па словах Барысавай, Курэйчык пакінуў выкладанне ў сваёй тэатральнай майстэрні ў ліцэі Белдзяржуніверсітэта, адмовіўся ад удзелу ў праекце "Тэатр онлайн" фэсту "Панарама", які цяпер праходзіць у Мінску, змяніў усе тэлефоны, амаль не з'яўляецца ў сталіцы і адмаўляецца ад кантактаў з большасцю знаёмых.

Курэйчык не каментуе свой пераезд. Ён паведаміў толькі, што "вясковае самотніцтва — рашэнне добраахвотнае і звязана з творчымі планамі". Жыць у вёсцы Турэц Чэрвенскага раёна Мінскай вобласці Курэйчык збіраецца ўвесь час.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі