А.Мілінкевіч дабраўся да Мастоў, але адтуль у Гродна яго не выпускалі

Жывы шчыт стварылі супрацоўнікі Мастоўскага РАУС і ДАІ, каб не прапусціць Аляксандра Мілінкевіча ў Гродна. Лідэр Руху “За Свабоду” пакінуў Мастоўскі РАУС, калі міліцыянты не змаглі прад’явіць яму ніякіх абвінавачванняў. Аднак як толькі ён сеў у аўтамабіль, супрацоўнікі РАУС выстраіліся перад ім “жывым шчытом”. Па іх словах, у іх ёсць загад нікуды не выпускаць палітыка, паведамляе прэс-служба А.Мілінкевіча.

Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў, на 16.30 была запланавана сустрэча ў Гродне. Уначы перад гэтым на падворку дома Мілінкевіча ў вёсцы Бершты апынуліся праколатымі колы 4-х аўтамабіляў, адзін з іх быў абліты зялёнай фарбай. Гэта ўжо другі выпадак за тыдзень з праколам шын і абліваннем аўто фарбай за тыдзен.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі