Амерыканскія вернікі гоняць рэпера 50 Cent са сцэны

Праварадыкальная амерыканская хрысціянская групоўка The Resistance заклікае сваіх паслядоўнікаў абвясціць вайну рэперу 50 Cent'у.
Свой заклік групоўка растлумачыла тым, што рэпер былы драгдылер, а зараз нясе свой "сатанінскі" мэсэдж у масы. Падставай сталі словы зоркі хіп-хопа, які паабяцаў спыніць музычную кар’еру, калі яго альбом "Curtis" прайграе чартавую бітву з новай працай "добрага" рэпера Кэні Уэста "Graduation".

Альбомы былі выдадзеныя ў адзін дзень - 11 верасня - і ў барацьбе за першае месца ў амерыканскім хіт-парадзе "Curtis" саступіў "Graduation". Аднак, як высветлілася, 50 Cent не збіраецца стрымліваць сваё абяцанне.

Старшыня "Супраціву" Майк Дайс лічыць, што "50 Cent павінен даказаць, што ён чалавек слова і сыйсці на пенсію. Свет стане значна лепш без гэтага сатанінскага вырадка". Адначасова Дайс заявіў, што пакуль гэтага не адбудзецца, ён і "усе шчырыя вернікі" будуць закідваць рэпера лістамі з нагадваннем пра яго абяцанне.

Сам жа 50 Cent (сапраўднае імя Кэрціс Джэксан) знайшоў як апраўдацца перад нядобразычліўцамі, яго альбому пашанЦавала абыйсці дыск канкурэнта ў падобным хіт-парадзе Еўропы. Музыка лічыць "сябе пераможцам у гэтай бойцы. "Curtis" стаў першым у еўрапейскім чарце, а гэта больш ганарова, чым панаваць у амерыканскім хіт-парадзе".

Фота: peb.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі