Амбасадар ЗША перадала гомельскаму анкадыспансеру лекі на $1,8 млн

Падчас візіту ў Гомельскую вобласць 20 чэрвеня амбасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт наведала анкалагічны дыспансер і перадала гуманітарны груз - медыцынскія прэпараты на 1,8 мільёна долараў. Даставіла груз амерыканская дабрачыннай арганізацыя "Сіціхоўп Інт." у партнёрстве з беларускай грамадскай арганізацыяй "Надзея-экспрэс". Дастаўлены гуманітарны груз складаецца з антыбіётыка высокай якасці "Рацефін".

Гэтых лекаў хопіць для лячэння прыкладна 5 тысяч пацыентаў. Анкалагічны дыспансер разлічаны на 500 месцаў. У год тут праводзяць больш за 6,5 тысяч аперацый. Амбасадар таксама наведала аддзяленні дыспансера, музей установы і правяла сустрэчу з медыцынскім персаналам.

Сцюарт звярнулася да прысутных з прамовай на беларускай мове, у якой адзначыла, што "Дзярждэпартамент ЗША і амбасада ЗША у Беларусі, амерыканскі народ маюць вялікае жаданне дапамагчы беларускаму народу палепшыць сваё жыццё і здароўе". Амбасадар падзякавала дабрачынным арганізацыям і персанал анкалагічнага дыспансера за дапамогу хворым на рак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі