Амбасадар Венесуэлы: Мы не купляем у Беларусі зброю

Венесуэла не купляе ў Беларусі зброю. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН амбасадар Венесуэлы Амерыка Дзіяс Нуньес, каментуючы артыкул у іспанскай газеце "Эль Паіс".

"Гэтая публікацыя сфабрыкаваная", - сказаў дыпламат.

Нагадаем, 10 траўня іспанскае выданне апублікавала артыкул пра тое, што Венесуэла з дапамогай Беларусі мела намер пастаўляць зброю паўстанцам з Рэвалюцыйных узброеных сілаў Калумбіі.

Доказам гэтага называўся ліст, знойдзены ў камп'ютары забітага аднаго з лідэраў паўстанцаў. У ім, у прыватнасці, згадваецца нейкі "беларускі сябар", які займаўся вырашэннем пытання з пастаўкай зброі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі