Амбасадар Расіі: затрыманне "вагнераўцаў" арганізавана з "трэцяй краіны"

Дзмітрый Мезенцаў / Reuters published by Euroradio
Дзмітрый Мезенцаў / Reuters published by Euroradio

Амбасадар Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што да затрымання пад Мінскам баевікоў ПВК "Вагнер" датычныя "ворагі Расіі і Беларусі" з "трэцяй краіны". Тэкст заявы размешчаны на сайце амбасады.

Па словах Мезенцава, затрыманне баевікоў было арганізаванай правакацыяй, закліканай ускладніць адносіны Масквы і Мінска.

Разам з тым, дыпламат заявіў, што 33 грамадзяніна Расіі, затрыманыя 29 ліпеня ў санаторыі "Беларусачка" пад Мінскам, па ранейшаму, не разумеюць ні прычын затрымання, ні прэтэнзій у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. Ён лічыць, што "беларускія праваахоўнікі «прамалінейна» і жорстка адрэагавалі на знаходжанне гэтай групы на тэрыторыі Рэспублікі, не маючы ўсёй паўнаты інфармацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі