Аляксандра Герасіменя паставіла новы рэкорд чэмпіянатаў Еўропы

Беларуска Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне і абнавіла рэкорд кантынентальных першынстваў, паведамляе БЕЛТА. Час, які Герасіменя паказала ў фінальным заплыве — 27,98 секунд. Гэта найлепшы час дня і новы рэкорд чэмпіянатаў Еўропы. Ранейшы рэкорд належаў расіянцы Анастасіі Зуевай — 28,05 секунд. Ён быў усталяваны ў галандскім Эйндховене.

Аляксандра Герасіменя ўжо мае срэбра на цяперашнім чэмпіянаце ў Будапешце. Медаль яна атрымала на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі