Аляксандр Ліннік заваяваў срэбра юніёрскага чэмпіяната свету на 200-метроўцы

Беларус Аляксандр Ліннік заваяваў срэбны медаль у бегу на 200 метраў на юніёрскім чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у канадскім Монктане. Фінальны забег беларус прабег за 20,89 секунды. Золата чэмпіянату свету ў японца Шота Лізукі — 20,69 секунды. Бронза ў канадца Арона Браўна — 21 секунда роўна.

Адзначым, што ў паўфінале Ліннік не толькі выйграў забег, але і абнавіў рэкорд Беларусі сярод юніёраў — 20,81 секунды. У фінал ён выйшаў з лепшым часам сярод усіх спартоўцаў, паведамляе сайт "Спорт Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі