Аляксандр Кулакоў працягвае кантракт з ХК “Дынама-Мінск”

Нападнік Аляксандр Кулакоў застаецца ў хакейным клубе “Дынама-Мінск”, паведамляе сайт клуба. Хакеіст разам з дынамаўцамі ад 2003 года. Ён з імі выйграваў золата, срэбра і бронзу чэмпіянату Беларусі, неаднаразова заваёўваў Кубак краіны. У 2008 годзе Кулакоў у складзе гэтай каманды дэбютаваў і ў КХЛ. За два сезоны нападнік правёў 77 матчаў, у якіх набраў 26 балаў. У складзе зборнай краіны хакеіст браў удзел у 4 чэмпіянатах свету, у тым ліку і ў апошнім першынстве планеты 2010 года ў Германіі. Галоўнай падзеяй для яго стаў выступ на Алімпійскіх гульнях. У Ванкуверы Аляксандр Кулакоў правёў усе 4 гульні, у якіх зрабіў адну рэзультатыўную перадачу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі