Аляксандр Глеб атрымаў студэнцкі білет Акадэміі кіравання пры прэзідэнце

Падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі ўстановы спартовец пацвердзіў чуткі пра сыход з БАТЭ і выказаў жаданне пагуляць у вялікі футбол. Цяпер славуты футбаліст чакае прапановы ад еўрапейскіх клубаў.

Таксама Глеб адказаў на пытанні студэнтаў і выкладчыкаў Акадэміі. У прыватнасці, найлепшым футбалістам Беларусі ў гэтым футбольным сезоне Глеб назваў паўабаронцу зборнай Беларусі і футбольнага клуба "Растоў" Цімафея Калачова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі