Аляксандр Андрыеўскі ўвойдзе ў трэнерскі штаб Марэка Сікоры

Былы галоўны трэнер хакеістаў мінскага "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі ўвойдзе ў трэнерскі штаб новага трэнера чэха Марэка Сікоры. Як нагадвае "Спорт Беларусь", Андрыеўскі ўзначальваў клуб пасля адстаўкі Глена Хэнлана. Яшчэ аднаго асістэнта дырэктар беларускага клуба Сяргей Каткоў назваць пакуль адмовіўся. Па солвах Каткова, аб прызначэнні Сікоры і яго асістэнтаў будзе афіцыйна абвешчана на пачатку наступнага тыдня на спецыяльнай прэс-канферэнцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі