Алесь Міхалевіч: У беларускім заканадаўстве ёсць вялікая "прававая дзірка"

Кандыдат у дэпутаты Алесь Міхалевіч у панядзелак занёс ліст генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу. Ён папрасіў разабрацца з прававым статусам "працоўных калектываў", якія вылучаюць кандыдатаў у дэпутаты і прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі.
Паводле словаў Міхалевіча, для яго было сапраўдным адкрыццём, што закон аб прадпрыемствах, у адпаведнасці з якім дзейнічалі "працоўныя калектывы", ужо некалькі гадоў як у Беларусі адменены. Атрымліваецца, што яны не маюць ніякага прававога статусу, але актыўна ўдзельнічаюць у выбарах.

Вось што кажа Алесь Міхалевіч:

"Працоўныя калектывы заўсёды выкарыстоўваліся адміністрацыяй, уладай для таго, каб пад іх маскіраваць сваіх вылучэнцаў. Таму я звярнуўся да генпракурора з просьбай праверыць, наколькі законнае вылучэнне прадстаўнікоў працоўных калектываў у выбарчыя камісіі і таксама вылучэнне некаторых кандыдатаў у дэпутаты".


Міхалевіч спадзяецца, што Рыгор Васілевіч разгледзіць гэтую справу і прызнае, што "ў беларускім заканадаўстве ёсць вельмі вялікая прававая дзірка". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі