Актывістаў кампаніі “Гавары праўду” выпусцілі з пастарунку

Актывістаў грамадскай кампаніі Ўладзіміра Някляева “Гавары праўду”, затрыманых увечары 5 сакавіка, выпусцілі з РУУС Цэнтральнага раёна Мінску. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з затрыманых, праваабаронца Міхаіл Башура: Міхаіл Башура: “І мяне, і Васіля Бусла выпусцілі праз 3 гадзіны пасля затрымання. Нам нічога не патлумачылі. Не былі складзеныя аніякія пратаколы.

Падчас знаходжання ў пастарунку нас “апытваў” чалавек у цывільным, які адмовіўся прад’явіць дакументы. Таму мы мяркуем, што нашым затрыманнем займалася не толькі міліцыя. І яшчэ, мы зразумелі, што кампанія “Гавары праўду” сапраўды непакоіць улады”.


Друкаваная прадукцыя, якую ў момант затрымання меў пры сабе Васіль Бусел, канфіскаваная. Актывісты не здолелі атрымаць ніякіх дакументаў і на гэты конт.

Па словах Міхаіла Башуры, спачатку ў пастарунку да затрыманых паставіліся вельмі агрэсіўна. Але пасля таго, як пачалі тэлефанаваць журналісты, стаўленне змянілася на больш прымальнае. Зараз і Васіль Бусел, і яго сяброўка Вольга, якая была сведкай затрмання, адчуваюць сябе добра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі