Акцыя салідарнасці ў Мінску сарваная

На Кастрычніцкай плошчы, дзе звычайна ладзіцца Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сем'ямі зніклых палітыкаў, не ўдалося правесці традыцыйную акцыю. Як перадае карэспандэнт Еўрарадыё з месца падзеяў, на плошчы відаць толькі супрацоўнікаў сілавых органаў у форме і ў цывільным. За Палацам Рэспублікі стаяць аўтазакі. Як паведамляе Радыё "Свабода", на падыходах да плошчы міліцыянты затрымліваюць актывістаў. Перад 18-й гадзінай быў затрыманы маладафронтавец Мікола Дземідзенка. Потым на плошчы затрымалі Алеся Чарнышова і актывіста Дзмітрыя Кахаўца.

Паводле інфармацыі nn.by, чатыры чалавекі сталі на плошчы з партрэтамі Аўтуховіча і віцебскага актывіста Алега Сургана. Праз пару хвілін пад'ехаў аўтобус, з якога выйшлі 15 спецназаўцаў, якія акружылі дэманстрантаў і павялі ў аўтобус.

Таксама на Кастрычніцкай плошчы прысутнічалі чатыры чалавекі ў сініх святлоадбівальных куртках з надпісам "інфармацыйная група". Яны ахвотна размаўлялі з журналістамі, фатаграфаваліся і зазначалі, што самае бяспечнае месца на плошчы – гэта каля іх, а вось ужо калі далей стаяць – там небяспечна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі