Акцыя каля КДБ доўжылася каля паўгадзіны

Акцыя каля КДБ доўжылася каля паўгадзіны

Акцыя каля КДБ, на якой ушаноўвалася памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, доўжылася каля паўгадзіны. Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў пакінуць на прыступках будынка свечкі і прыйсці сюды праз год — у 80-я ўгодкі "чорнага дня" беларускай інтэлігенцыі.

Пад заканчэнне акцыі прыйшоў яе ініцыятар Зміцер Дашкевіч. Ён паведаміў, што спазніўся на акцыю, бо яго прытрымалі супрацоўнікі ДАІ. "Нам пагражалі. Прэсінг тлумачу тым, што нашчадкі тых катаў цяпер на службе", — перадае словы Дашкевіча Радыё "Свабода".

Актывіста Пракаповіча затрымалі за спробу сфатаграфаваць міліцыянта, але потым адпусцілі.

Дарэчы, заўтра ў Мінску пройдзе традыцыйнае шэсце, прымеркаванае да Дзядоў — дня памяці продкаў. Акцыя дазволеная ўладамі. Збор удзельнікаў прызначаны на 11-ю гадзіну каля гадзіннікавага завода "Прамень", удзельнікі шэсця пройдуць у Курапаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі