АГП адмаўляецца ад інтрыгі на прэзідэнцкіх выбарах

Хто стане кандыдатам у прэзідэнты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дагэтуль дакладна не вядома. На паседжанні Нацыянальнага камітэта партыі, на якім было прынятае рашэнне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах, называлі імёны двух кандыдатаў – старшыні партыі Анатоля Лябедзькі і яго намесніка Яраслава Раманчука. Але, як распавёў Еўрарадыё Анатоль Лябедзька, чакаць інтрыгі падчас гэтага выбару не трэба.

Анатоль Лябедзька: “Мы хацелі прыдаць гэтай прэзідэнцкай кампаніі нейкую рэальную інтрыгу. А не проста правесці нешта дзеля вырашэння нейкіх карпаратыўных інтарэсаў. Але будзе ўсё гэта выглядаць вельмі проста: мы правядзем прэсавую канферэнцыю, збярэм журналістаў, збярэм нашых прыхільнікаў і з Яраславам зробім заяву. Вось і ўсё”.

Праўда, палітык дыпламатычна ўхіліўся ад адказу, ці будзе гэта заява, што кандыдатам у прэзідэнты ад АГП стане Лябедзька, а Раманчук – кіраўніком ягонага выбарчага штаба. І не ўдакладніў, калі пройдзе гэтая прэс-канферэнцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі