Адзін з цэнтральных тэлеканалаў можа стаць цалкам беларускамоўным

Такое меркаванне выказаў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі. Як нагадвае "Звязда", на пачатку мінулага года адбылася сустрэча Зімоўскага і кіраўніка Таварыства беларускай мовы Алега Трусава. На ёй абмяркоўвалася пашырэнне ўжытку роднай мовы на тэлебачанні.

Адзін з такіх праектаў — беларускамоўная мультыплікацыйная "Азбука" для самых маленькіх — ужо рыхтуецца на канале "ЛАД". А вось цыкл перадач, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, плануецца паказаць гэтым летам.

Па словах Зімоўскага, каб нармальна весці парытэтнае дзвюхмоўнае вяшчанне, варта зрабіць два розныя каналы. Магчыма, калі дазволяць рэсурсы ці будзе такое жаданне ў дзяржавы, у будучым стане цалкам беларускамоўным "ЛАД" або Першы канал, адзначыў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі