АДС праз беларускія СМІ заклікаюць ЕС не запрашаць Лукашэнку ў Прагу

Прэзідыюм палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў заклікаў структуры Еўрасаюза адмовіцца ад запрашэння Аляксандра Лукашэнка на саміт Еўрасаюза, які адбудзецца 7 траўня ў Празе. Прэзідыюм АДС назваў "хамскімі" заявы, зробленыя Аляксандрам Лукашэнка 17 сакавіка падчас працоўнай паездкі ў Віцебскую вобласць. Нагадаем, тады кіраўнік дзяржавы назваў апазіцыю "пятай калонай" і "ворагамі народу", якія "гатовыя сёння прадацца любому, толькі толькі б скруціць галаву Лукашэнку, ускочыць у крэсла самім і разбамбаваць краіну".

Як распавёў Еўрарадыё Анатоль Лябедзька, заява АДС не будзе накіроўвацца у еўрапейскія арганізацыі, а будзе распаўсюджвацца праз беларускія СМІ:

“Гэтая заява зроблена для грамадскасці і мас-медыя. Яна зараз перадаецца ў СМІ, каб яе чыталі грамадзяне і прадстаўнікі міжнародных арганізацый”.

Якраз 19 сакавіка ў Бруселі распачалося пасяджэнне Еўрапейскага савета. Як адзначае БелаПАН, кіраўнікі краін ЕС разгледзяць сярод іншых пытанне аб удзеле Беларусі ў палітыцы Ўсходняга партнёрства і ў травеньскім саміце ў Празе.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі