"Адлюстроўваць поспехі". Улады Мінска спрабуюць ажывіць паўпусты ГЦ "Сталіца"

ГЦ "Сталіца" ў Мінску
ГЦ "Сталіца" ў Мінску

Улады Мінска плануюць "абнавіць напаўненне" гандлёвага цэнтра "Сталіца". Трохпавярховы падземны пасаж пад Плошчай Незалежнасці ўжо некалькі гадоў хутчэй мёртвы, чым жывы.

Планы па абнаўленні ГЦ "Сталіца" агучыла старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна. Гэта адбылося на адкрыцці чарговай крамы, якая гандлюе майкамі і кепкамі з цытатамі Лукашэнкі.

Чыноўнікі збіраюцца дзейнічаць у сваім традыцыйным стылі. Паводле слоў Лугінай, гандлёвы цэнтр будзе напоўнены прадукцыяй беларускай вытворчасці. І не важна, ёсць на яе попыт ці не.

"Напаўненне ідзе менавіта беларускімі брэндамі, пачынаючы ад гандлёвых аб'ектаў лёгкай прамысловасці, харчовай прамысловасці, мэблевай прамысловасці. Будзе і сельскагаспадарчая кропка, якая будзе адлюстроўваць поспехі нашых работнікаў сельскай гаспадаркі", — сказала старшыня канцэрна "Беллегпрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі