Аб’яднанне “Экадом” патрабуе праз суд выдачы дакументаў па АЭС

Грамадскае аб’яднанне “Экадом” звярнулася з пазовам у гаспадарчы суд Гродзенскай вобласці. Эколагі патрабуюць, каб іх азнаёмілі з дакументацыяй па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе будучай беларускай АЭС, паведамляе БелаПАН. Ад лістападу 2009 года прадстаўнікі “Экадому” спрабуюць атрымаць гэтыя дакументы ў Дырэкцыі будаўніцтва атамнай станцыі. У лютым чыноўнікі прапанавалі эколагам прыйсці ў офіс і азнаёміцца з дакументамі на месцы. Выносіць іх забаранялася, прагляд папераў абмяжоўваўся працоўным часам. На думку прадстаўнікоў грамадскасці, па законе ім павінны выдаць дакументы на рукі ў папяровым ці электронным выглядзе. Адмовы чыноўнікаў з’яўляюцца незаконнымі і супярэчаць палажэнням Орхускай канвенцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі