Абнародаваны склад зборнай Беларусі па тэнісе на матч з Грузіяй

Капітан мужчынскай зборнай Беларусі па тэнісе Ўладзімір Ваўчкоў апублікаваў склад каманды на матч Кубка Дэвіса супраць каманды Грузіі. Матч адбудзецца ў Мінску 19-21 верасня. Першым нумарам традыцыйна выступіць Максім Мірны, другім — Уладзімір Ігнацік. Таксама ў зборную ўвайшлі Андрэй Каратчэня і Дзмітры Жырмонт.

Рулявы супернікаў Уладзімір Габрычыдзэ разлічвае на Іраклія Лабадзэ, які займае ў рэйтынгу 527-ы радок, Ладо Чыхладзэ (851), Надара Ітанішвілі (які не трапляе ў межы першай тысячы), а таксама Георгія Хрыкадзэ, які не ўваходзіць у рэестры як адзінкавага, так і парнага разрадаў.

"Прессбол"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі