ABBA: Мы больш ніколі не будзем граць музыку разам

Удзельнікі шведскай поп-легенды гурта АВВА заявілі аб тым, што іх рэуніён немагчымы. Як перадае NME, два экс-удзельнікі калектыву - Б'ерн Ульвеус і Бэні Андэрсан - паведамілі выданню The Sunday Telegraph, што не варта разлічваць на ўз'яднанне гурта. Нагадаем, што ABBA не дае жывых канцэртаў з 1986 года, хоць літаральна на днях (5 ліпеня) усе ўдзельнікі каманды сустрэліся на шведскай прэм'еры фільма «Mamma Mia», у якім выкарыстаны 22 іх кампазіцыі.

«У нас проста няма матывацыі, каб выступаць разам. Нам хацелася б, каб людзі запомнілі ABBA маладымі, квітнеючымі і амбіцыйнымі, якімі мы тады і былі», - распавёў Ульвеус у інтэрв'ю.

Андэрсан дадаў: «Вы ж ведаеце, што такое поп-музыка. Яна падыходзіць толькі да пэўнага моманту, і калі ты гэты момант выпускаеш, то няма ніякага сэнсу даганяць цягнік, які сышоў».

www.art-agentstvo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі