Аб смерці Ірыны Казулінай не паведамілі толькі афіцыйныя беларускія СМІ

Аб смерці жонкі палітвязня Аляксандра Казуліна Ірыны Казулінай сёння паведамілі ўсе незалежныя беларускія Інтэрнэт-старонкі, а таксама расійскія і ўкраінскія СМІ: радыёстанцыя «Эхо Москвы», «Новая газета», РИА «Новости», Интерфакс, інтэрнэт-газета «Карэспандэнт», радыё «Свобода», Lenta.ru, NEWSru.com і іншыя. Нічога не паведамілі аб трагедыі толькі афіцыйныя беларускія СМІ.

Учора ўвесь вечар па дзяржтелеканалах ішлі канцэрты з нагоды афіцыйнага свята – Дня абаронцы Айчыны. Раніцай аб смерці Ірыны Казулінай таксама нічога не паведамлялі.

Хартыя-97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі