ААН вядома пра 24 выпадкі магчымага абстрэлу Украіны касетнымі боепрыпасамі РФ

ААН вядома пра 24 выпадкі магчымага абстрэлу Украіны касетнымі боепрыпасамі РФ

ААН вядома пра 24 выпадкі магчымага абстрэлу Украіны касетнымі боепрыпасамі Расіі. Следчыя арганізацыі вывучаюць атрыманую інфармацыю. Пра гэта заявіла вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет. Паводле яе слоў, неразборлівыя атакі расійскіх войск могуць прыраўняць да "вайсковых злачынстваў". Гаворка ідзе пра абстрэлы бальніц, адміністрацыйных будынкаў, аб'ектаў грамадзянскай інфраструктуры, з-за чаго церпіць мірнае насельніцтва Украіны. Бачэлет падкрэсліла, што адбываецца "масавае разбурэнне грамадзянскіх аб'ектаў" і зафіксаваная "вялікая колькасць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва".

ААН заклікае Расію спыніць ваенныя дзеянні і пачаць выводзіць свае войскі з Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі