А1 чакае праверка ад ААЦ у красавіку 2022 года

А1 / профіль кампаніі ў Linkedin
А1 / профіль кампаніі ў Linkedin

Унітарнае прадпрыемства “А1” уключылі ў план выбарковых праверак на першы квартал 2022 гады. Адпаведны спіс апублікаваны на сайце Камітэта дзяржкантролю.

Кантраляваць праверку “А1” будзе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнту.

Планы выбарковых праверак фармуюцца органамі Камітэта дзяржаўнага кантролю на паўгоддзе наперад. Спіс на першае паўгоддзе 2022 гады быў апублікаваны на сайце 15 снежня.

Сёння намеснік кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнка Ігар Луцкі расказаў пра даручэнне правесці ацэнку дзеянняў кампаніі “А1” і прыняць “самыя жорсткія меры”.

— Тэлекамунікацыйны і кантэнт-правайдар А1, што працуе на тэрыторыі Беларусі, у пэўным сэнсе "зліваў" не той кантэнт і не туды. Гэта парушае кожныя маральныя, этычныя і юрыдычныя нормы і правілы, — сказаў Луцкі.

Аўстрыйскі офіс Telekom Austria Group не каментавала гэтых словаў і спаслалася на сваю заяву, зробленую тыдзень таму, піша sn.at. Тады Аўстрыйскі прадстаўнік A1 Telekom Austria Group заяўляў, што затрыманы прэс-сакратар кампаніі не меў тэхнічнага доступу да дадзеных кліентаў. Тым не менш, ён падкрэсліў, што была ініцыявана пашыраная ўнутраная рэвізія.

Апроч А1 у спіс праверак КДК на першае паўгоддзе 2022 гады ўлучана 355 беларускіх кампаній. Сярод іх ёсць Нацыянальны аэрапорт Мінск, ЗАТ “Альфа-Банк”, “БСБ-Банк” і іншыя. ААЦ будзе кантраляваць праверкі траіх — А1, Беларускай чыгункі і Таварыства з абмежаванай адказнасцю “Сек'юрыці Лаб”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі