87-гадовую жанчыну будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

87-гадовую жанчыну будуць судзіць за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

15 снежня ў Мінску будуць судзіць 87-гадовую пенсіянерку Лізавету Бурсаву. Нагода — бел-чырвона-белы сцяг на балконе яе кватэры.

Яе пляменнік Аляксандр Белы распавёў у сацсетках, што Бурсава цудам выжыла ў вайну.

— Калі казаць пра нацызм, які нібыта ўвасабляе бел-чырвона-белы сцяг. Разам з маёй бабуляй Фрумай і маім бацькам Валерыянам яны здолелі ўцячы з Віцебска на апошнім эвакуацыйным цягніку ў ліпені 1941 года і таму не былі забітыя нацыстамі,піша Белы. — А 16 нашых сваякоў Шэйніных былі забітыя ў Віцебскім і Бешанковіцкім гета. Яшчэ трое Шэйніных, яе родныя дзядзькі, загінулі на франтах вайны са зброяй у руках. Таму да нацызму ў цёткі Лізаветы свае рахункі.

Лізавета Бурсава — найстарэйшая у іх сям'і. Таксама яна апошняя, хто з ягоных сваякоў размаўляў на ідзіш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі