70-гадовы мужчына ледзь не задушыў жонку на глебе рэўнасці

70-гадовы пенсіянер накінуўся на сваю жонку і ледзь яе не задушыў. Ён вырашыў, што жанчына пайшла да каханка і таму працяглы час адсутнічала дома, піша “Камсамолка”. Насамрэч яго 69-гадовая жонка папросту хадзіла выбіраць мужу падарунка на дзень народзінаў. Забойства ледзь не адбылося ў часе сваркі. Мужчына быў да таго ж нецвярозы. Жонка здолела падмануць яго і выклікаць дапамогу праз мабільны тэлефон. Пенсіянера судзілі і прызналі вінаватым у пагрозе забойства. З улікам таго, што ён прабачыўся перад жонкай, яму прысудзілі толькі штраф — 1 мільён 400 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі