7 сакавіка — ўгодкі смерці праваабаронцы Яны Паляковай

7 сакавіка — ўгодкі смерці праваабаронцы з Салігорска Яны Паляковай. 36-гадовая жанчына скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка 2009 года. Трагедыя адбылася ў кватэры, дзе Яна жыла са сваёй матуляй. Як паведаміў агенцтву “БелаПАН” праваабаронца Алег Воўчак, 6 сакавіка праваабаронцы наведалі магілу Паляковай. "Мы прыгадалі яе, усклалі кветкі. Акрамя таго, у памяшканні мінскага офіса Партыі БНФ пройдзе прэзентацыя дакументальнага фільма пра жыццё Яны”, — сказаў Воўчак.

Праваабаронцы неаднаразова дамагаліся рэабілітацыі Яны Паляковай. "У гэтых спробах мы дайшлі да старшыні Мінскага абласнога суду. Аднак нам прыходзілі фармальныя адпіскі, хаця адвакаты, з якімі мы працавалі, сабралі, на мой погляд, пераканаўчую доказную базу таго, што Палякова была даведзеная да самагубства ", — паведаміў Воўчак.

Юрыст Яна Палякова была актывісткай незарэгістраванай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву", супрацоўнічала з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, уваходзіла ў ініцыятыўную групу Вольгі Казулінай на парламенцкіх выбарах 2008 года.

3 сакавіка 2009 года суд Салігорскага раёна прызнаў Палякову вінаватай па артыкуле 400, частка 2 Крымінальнага кодэкса (загадзя ілжывы данос). Яе абвінавацілі ў ілжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і прысудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі. Акрамя таго, па рашэнні суда яна павінна была выплаціць супрацоўніку міліцыі 1 млн. рублёў у якасці кампенсавання маральнай шкоды.

Яна лічыла сябе невінаватай, сцвярджаючы, што міліцыянер збіў яе.

6 сакавіка 2009 года, напярэдадні трагедыі, газета "Советская Белоруссия" апублікавала фельетон аб беларускіх праваабаронцах, у якім, між іншых, фігуравала Яна Палякова. Па меркаванні сяброў Яны, гэтая публікацыя стала "апошняй кропляй".

Еўрарадыё пра самагубства Яны Паляковай:

Што СМІ пісалі пра самагубства Яны Паляковай

Юрыст Алег Воўчак маркуе, што Яну Палякову маглі давесці да самагубства


У Салігорску павесілася Праваабаронца Яна Палякова

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі