5800 рублёў штрафу за здымкі Бабарыкі, Калеснікавай і Ціханоўскай у акне

5800 рублёў штрафу за здымкі Бабарыкі, Калеснікавай і Ціханоўскай у акне

2 красавіка суд Заводскага раёна Мінска аштрафаваў актывістку руху "За Свабоду", маці пяці дзяцей Іну Дабратвор на 5800 рублёў (гэта 200 базавых велічынь). За вывешаныя на акне яе кватэры партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі і герб "Пагоня" на жанчыну было складзена тры адміністрацыйныя пратаколы, перадае БелаПАН.

Дабратвор прызналі вінаватай у "парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, здзейсненым паўторна". Рашэнне вынесла суддзя Алена Някрасава.

25 сакавіка Іна Дабратвор  была аштрафаваная за гэта ж правапарушэнне па гэтым жа артыкуле на такую ж суму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі